viasna on patreon

Судовы марафон Мікалая Уласевіча

2013 2013-01-29T14:27:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Сёння, 29 студзеня, у Гарадзенскім абласным судзе была разгледжана скарга грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча на пастанову Астравецкага раённага суда, які снежня ў выніку ажно 9 судовых паседжанняў прызнаў аяго вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і аштрафаваў на 40 базавых велічынь. Нагадаем, што Мікалая Уласевіча затрымалі ў апошнюю выбарчую кампанію за два дні да асноўнага дня галасавання, 21 верасня, і абвінавацілі ў распаўсюдзе нібыта незаконнай агітацыйнай прадукцыі. Праз нейкі час абвінавачванне змянілі на “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі”.

Скарга самога Уласевіча на няпраўныя дзеянні службовых асоб, якая мусіла таксама разглядацца ў тым “аб’яднаным” адміністрацыйным працэсе, фактычна была праігнараваная і не разглядалася зусім. Нягледзячы, што нават Астравецкі раённы суд афіцыйна ўстанавіў 6 парушэнняў заканадаўства з боку міліцыянтаў і службовых асоб, прыватнае азначэнне ім так і не было вынесена.

Сёння Мікалай Уласевіч разам з сваёй адвакаткай спярша хадайнічалі пра аднаўленне тэрмінаў абскарджання, паколькі актывіст з шэрагу важкіх прычынаў не здолеў у час аплаціць судовую пошліну. Суддзя абласнога суда Уладзімір Яўхута ўрэшце задаволіў гэтае хадайніцтва, пасля чаго пачаўся разгляд касацыйнай скаргі. Спярша Мікола Уласевіч тэзісна выклаў сутнасць сваёй скаргі, звярнуў увагу на шматлікія парушэнні з боку супрацоўнікаў міліцыі, пасля гэтага адвакат дапоўніла скаргу яшчэ шэрагам пераканаўчых юрыдычных аргументаў. Аднак, па звыклай ужо завядзёнцы разгляду такіх скаргаў, суддзя абласнога суда пасля перапынку пакінуў рашэнне раённага суда правамоцным.

Мікола Уласевіч лічыць прысуд яму палітычным пераследам, помстай раённых уладаў яму за актыўную грамадскую пазіцыю. Зараз актывіст мае цвёрды намер аспрэчыць пастанову суда ў вышэйшай інстанцыі.      

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства