viasna on patreon

Гарадзенскі абласны суд не стаў на бок праваабаронцаў

2013 2013-01-29T13:41:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garodnia-10-12-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

29 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе былі разгледжаны скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча. 5 студзеня суддзя Ленінскага раённага суда Віталь Ляцко асудзіў грамадскіх актывістаў да 15 базавых велічыняў штрафу (паўтары мільёны беларускіх рублёў) кожнага за фотаздымак у інтэрнэце, на якім гарадзенскія актывісты сфатаграфаваныя з партрэтамі палітзняволенага Алеся Бяляцкага.

Суддзя абласнога суда Анатоль Заяц прадказальна ўзяў бок раённага суда і, нягледзячы на ўсе аргументы праваабаронцаў, якія былі выкладзены ў скаргах пісьмова і дадаткова пры іх разглядзе, пакінуў пастанову бяз зменаў.

Раман Юргель: “Спадзявацца на нейкае іншае рашэнне абласнога суда было б наіўным. Суд гэтай інстанцыі чарговы раз выявіў карпаратыўную псеўдасалідарнасць і фактычна пацвердзіў чыста палітычны прысуд. Каб справа разглядалася выключна ў юрыдычнай плоскасці, то яе не было б зусім. А так – ніякіх доказаў, ніякіх матэрыялаў, што даказваюць нашу віну, шэраг працэсуальных парушэнняў – і такія неадэкватныя карныя вынікі. Па-сутнасці, парушаны галоўны юрыдычны прынцып судовай сістэмы – прынцып прэзумпцыі невінаватасці”.

Уладзімір Хільмановіч: “Я ў сваім выступе адмыслова звярнуў увагу суддзі не толькі на юрыдычную абсурднасць нашай адміністрацыйнай справы, але і на тое, што ў яго ёсць унікальная магчымасць уратаваць гонар гарадзенскай юстыцыі. Аднак, сенсацыі не здарылася. Мы падавалі і будзем падаваць скаргі па гэтай справе далей не толькі таму, што нас асудзілі абсалютна несправядліва, але і таму, што створаны небяспечны прэцэдэнт, калі кожнага грамадзяніна можна судзіць па звычайных фотаздымках, калі няпраўнасць судовай сістэмы набывае абсалютны характар, што надзвычай небяспечна для ўсяго нашага грамадства”. 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства