“Вясноўцы” – Барысу Бухелю: “Так трымаць, калега!”
https://spring96.org/be/news/60915
2013
2013-01-29T09:41:21+0300
2013-01-29T09:41:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/buhel-chalavek-godu.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шчыра віншуе свайго адданага сябра і калегу Барыса Бухеля з перамогай у намінацыі “Чалавек года” у Магілёве. Ягоная шматгадовая няўрымслівая дзейнасць па адстойванні правоў чалавека была адзначаная 28 студзеня адпаведным дыпломам і падарункамі ад суполкі «Магілёўскі магістрат».
Праваабаронцы зычаць Барысу Бухелю стваральнай энергіі і бадзёрасці, цвёрдасці ў адстойванні асноўных свабод і правоў грамадзян, а таксама добрага настрою ды здароўя!
Так трымаць, калега!
Нагадаем, 28 студзеня ў Магілёве на ўрачыстасьці, прымеркаванай да гадавіны наданьня гораду Магдэбурскага права (1577), Барыс Бухель стаў пераможцам у намінацыі “Чалавек году” .