viasna on patreon

На Ігара Рынкевіча, які патрабуе завесьці справу па факце фальсыфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, робіцца ўціск з боку праваахоўных органаў

2007 2007-03-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамлялася раней, адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч накіраваў у пракуратуру Беларусі заяву з просьбай завесьці крымінальную справу па факце фальсыфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У заяве, пададзенай 28 лютага, адвакат патрабуе даць прававую ацэнку заяве Аляксандра Лукашэнкі і пачаць крымінальную справу па зьместу зробленых заяў.

Нагадаем, што размова йдзе пра публічнае прызнаньне прэзідэнтам фальсыфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, зробленае ім на прэс-канферэнцыі для прадстанікоў украінскіх СМІ 23 лістапада 2006 года. Аналагічную заяву ў пракуратуру напачатку лютага накіраваў і экс-кандыдат ў прэзідэнты Аляксандар Казулін.

У адказ, як паведамляе БелаПАН, галоўнае ўпраўленьне папярэдняга расьследаваньня МУС Беларусі звярнулася да старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў з просьбаю даць ацэнку дзейнасьці адваката Рынкевіча па ягоных справах, у тым ліку і васьмігадовай даўнасьці. Хаця, як лічыць адвакат, тэрміны для рэагаваньня на прэтэнзіі, што былі ўказаныя у лісьце ўпраўленьня папярэдняга расьследаваньня, даўно прайшлі.

На думку адваката, “аператыўнасць і ўзгоденасьць дзеяньняў дзяржаўных органаў, якія фарміруюць розныя інсінуацыі і матэрыялы, сведчаць пра тое, што рыхтуецца глеба для ўзбуджэньня ў адносінах да мяне чарговай дысцыплінарнай вытворчасьці”. Ігар Рынкевіч лічыць, што гэтыя дзеяньні скіраваны на пазбаўленьне яго адвакацкай ліцэнзіі і немагчымасцю ў сувязі з гэтым прадстаўляць інтарэсы Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства