viasna on patreon

Намеснік міністра не стаў разбірацца з умовамі дзейнасці «Газеты Слонімскай» (тэкст дакумента)

2013 2013-01-26T12:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/matusevich--nam.min.inf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перад Новым годам на адрас многіх дзяржаўных структур сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл накіравалі калектыўныя звароты з просьбай стварыць для «Газеты Слонімскай»  роўныя ўмовы з дзяржвыданнем “Слонімскі веснік”, уключыўшы незалежнае выданне ў сістэму распаўсюду праз РУП «Белпошта» і ў рэалізацыю праз кіёскі РУП «Саюздруку». Пад зваротам падпісаліся больш за 300 жыхароў Слонімшчыны. Такі зварот быў адпраўлены і ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Адміністрацыя пераслала зварот у Міністэрства інфарматыцыі РБ, адтуль і прыйшоў адказ за подпісам намесніка міністра У.У.Матусевіча, які канкрэтна нічога не сказаў, а агульным тэкстам паведаміў, што не мае права ўмешвацца ў гаспадарчую дзейнасць камерцыйнай арганізацыі і г.д.

Тэкст адказу дадаецца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства