viasna on patreon

Дзвюм слонімскім газетам -- розныя ўмовы распаўсюду

2012 2012-12-17T19:00:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazeta-slonimskaja.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл праводзяць акцыю па збору подпісаў сярод жыхароў Слонімскага раёна пад зваротам, які яны плануюць адправіць у РУП “Белпошта” і РУП “Белсаюздрук”. У звароце паведамляецца: “У нашым горадзе выдаецца дзве газеты “Слонімскі веснік” і “Газета Слонімская”. Газета “Слонімскі веснік” свабодна прадаецца ў кіёсках “Белсаюздрук”, і пры жаданні на яе можна свабодна падпісацца ў РУП “Белпошта”. А вось другая газета — “Газета Слонімская” — чамусці ў кіёсках не прадаецца і на яе немагчыма падпісацца. Незразумела, хто і чаму пазбавіў нас магчымасці купляць “Газету Слонімскую” і афармляць на яе падпіску. Кіраўніцтва “Газеты Слонімскай” растлумачыла дадзеную праблему тым, што незразумела па якой прычыне РУП “Белпошта” ужо на працягу некалькі гадоў адмаўляецца заключаць дамову на распаўсюджванне газеты. Мы гэтым выказваем свой пратэст і незадавальненне, бо лічым, што для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі павінны быць нададзены аднолькавыя ўмовы дзейнасці і распаўсюду. Таму вельмі просім вас тэрмінова прыняць неабходныя меры і ўключыць “Газету Слонімскую”  у сістэму распаўсюду праз РУП “Белпошта”, а таксама праз кіёскі “Белсаюздрук”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства