viasna on patreon

Пад ціскам грамадскасці ўлады прыбралі свастыку з вуліц Салігорска

2013 2013-01-25T10:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salig-svast-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праз папушчальніцтва салігорскіх уладаў у сталіцы шахцёраў доўгі час “красаваліся” графіці свастыкі чырвонага колеру. Зрэагавалі ўлады на гэты ганебны факт толькі пасля з’яўлення інфармацыі на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна” ды ў шэрагу незалежных СМІ.

- Шчыра кажучы, не чакаў такой хуткай рэакцыі ўладаў. Цяпер усе гэтыя сімвалы работнікі ЖКГ замалявалі белай фарбай. Не надта эстэтычна, але ўсё ж такі не свастыка, - кажа сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка, які паведаміў пра гэтую праблему грамадскасці. - Трэба прызнаць, што праз незалежныя медыі ды свабодны ад цэнзуры інтэрнэт яшчэ можна неяк уплываць на дзеянні ўладаў.

Адказаў актывіст і на закіды сеціўных абаронцаў свастыкі, якіх багата знайшлося сярод ананімных каментатараў у Інтэрнэце:

- Не трэба займацца блюзнерствам і верыць у тое, што рознымі неанацысцкімі сімваламі сцены ў Салігорку размалёўваюць буддысты ці індусы. Да таго ж гэта не здымае галоўнага пытання, чаму свастыка, якога б паходжання яна ні была, на кожным пад’ездзе можа красавацца месяцамі, а, скажам, нацыянальны герб “Пагоня” работнікі ЖКГ замалёўваюць маментальна.

Віктар Малочка спадзяецца, што салігорскія ўлады зробяць правільныя высновы, і жыхарам Салігорску больш не давядзецца месяцамі сузіраць неанацысцкія сімвалы на сценах сваіх дамоў.



 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства