Жлобінскія сябры “Справядлівага свету” падалі скаргі ў Камітет ААН на адмовы ў правядзенні пікетаў
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў скаргі жлобінскіх сябраў партыі “Справядлівы свет” на адмову мясцовага райвыканкама ў правядленні пікетаў у 2012 годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік раённага аддзядення партыі Валеры Рыбчанка.
–Мы даслалі скаргі ў мінулым месяцы і на днях атрымалі адказ, што нашыя скаргі атрыманыя, – кажа спадар Рыбчанка. – Скаргі датычыліся не толькі забароны Жлобінскага райвыканкама нашых пікетаў у падтрымку палітзняволенных, але і тых, якія мы заяўлялі адносна фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Мы прайшлі ўсе ўнутраныя інстанцыі і таму вырашылі звяртацца ў ААН.
Зараз сябры партыі чакаюць рэгістрацыі сваіх скаргаў у Камітэце па правах чалавека ААН, якая павінна адбыцца, хутчэй за ўсё, ужо ў наступным месяцы.
Нагадаем, гэта не першы раз, калі жлобінскія сябры партыі левых “Справядлівы свет” накіроўваюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН на адмову ў правядзенні пікетаў мясцовымі ўладамі. Падобныя скаргі разглядаліся Камітэтам і ў 2011–2012 гг.