Слонім: Алесь Бяляцкі пажадаў талакою будаваць беларускую хату
https://spring96.org/be/news/60531
2013
2013-01-14T11:14:27+0300
2013-01-14T11:14:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bialacki-sud1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перад Новым годам сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл адправілі ўсім палітзняволеным віншавальныя паштоўкі. Нядаўна прыйшоў адказ ад Алеся Бяляцкага. Спадар Алесь піша: “Шаноўныя сябры! Быў рады атрымаць ад вас супольнае віншаванне, бо я быў і застаюся перакананым, што толькі талакою можна збудаваць нашую беларускую хату. Ад усяго сэрца віншую вас з 2013-м! Жадаю здароўя, узаемаразумення і імпэту! Зычу вам цярпення, упартасці, унутранага спакою і знешняй актыўнасці! Што тычыць мяне, дык сяджу сабе, на працу хаджу, газеткі пачытваю, так што ўсё пакуль нармальна. Да сустрэчы. Жыве Беларусь! Алесь Бяляцкі. 08 студзеня 2013. Бабруйск.”.