viasna on patreon

Лінкявічус: Палітвязні — перашкода ў адносінах Літвы з Беларуссю

2013 2013-01-11T11:05:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/linas-linkaviczjus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэрвію парталу delfi.lt міністр Лінкявічус назваў Літву варотамі ў Эўропу для Беларусі.

«Мы штодня выдаем беларусам каля тысячы віз. Гэта велізарная фабрыка па вытворчасці віз. І я, як былы амбасадар, магу сказаць, што мы ледзь не траціну віз выдаем бясплатна. Спартсмэнам, моладзі, прадпрымальнікам, я ўжо не кажу пра няшчасныя выпадкі і г.д. Гэта значыць, мы стараемся, каб беларусам было лягчэй ўбачыць свет, убачыць Еўропу, праз нас яны могуць трапіць у Еўропу».

Новы міністр замежных спраў Літвы, які раней быў амбасадарам гэтай краіны ў Беларусі, заявіў: «Беларусы — партнёры, з якімі можна і трэба гаварыць, і гэта павінны рабіць як Літва, так і ЕС. Толькі ў такім выпадку мы зможам убачыць нейкія змены».

«На пытанне, што важней: правы чалавека ці грузы ў Клайпедзе, — мы не павінны так схематычна ставіцца да сітуацыі. Усё важна. Мы не збіраемся ўздымаць эканамічныя інтарэсы вышэй за правы чалавека. Але грузы ў Клайпеду важныя як для Літвы, так і для Беларусі. Эканамічнае супрацоўніцтва таксама згуртоўвае, прымушае гаварыць больш канструктыўна, яно прымушае прагматычных людзей задумацца пра гэтыя перашкоды, якія замінаюць супрацоўніцтву.

Гэтыя перашкоды — палітвязні, парушэнні правоў чалавека і іншае. Адны лічаць, што Беларусь трэба „абнесці сцяной“, ізаляваць, пакараць, але я асабіста прытрымліваюся іншага меркавання. Не трэба ўзводзіць сцены. Трэба знайсці магчымасць паўплываць на нашых калегаў, больш мець зносіны, супрацоўнічаць. Я адчуў, што з імі можна гаварыць», — сказаў новы міністр замежных спраў Літвы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства