viasna on patreon

Беларусы пабачаць першыя ў гісторыі Чэхіі ўсеагульныя выбары прэзідэнта

2013 2013-01-11T09:12:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prajekt_naziranne_za_vybarami_teoryja_i_praktyka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 11 студзеня, група з 40 беларускіх назіральнікаў распачне назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чэхіі. Місія па назіранні будзе праходзіць у межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», што падтрымліваецца недзяржаўнай арганізацыяй Belarus Watch. У яе склад увайшлі прадстаўнікі беларускіх НДА, партый, студэнты і выкладчыкі ЕГУ.

11-12 студзеня у Чэхіі пройдуць першыя ў гісторыі прэзідэнцкія выбары, на якіх кіраўнік дзяржавы будзе выбраны ўсеагульным галасаваннем. Удзел у іх возьмуць восем кандыдатаў.

Назіральнікі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» будуць сачыць за ходам галасавання і падлікам галасоў паводле нацыянальных і міжнародных стандартаў. У склад назіральніцкіх групаў увайшлі прадстаўнікі беларускіх недзяржаўных арганізацый, палітычных партый, студэнты і выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

Чакаецца, што назіральнікі наведаюць каля 100 выбарчых участкаў у розных рэгіёнах краіны. Па выніках назірання будзе падрыхтаваная папярэдняя, а таксама выніковая справаздача, якая мае адлюстраваць адпаведнасць выбарчых працэдур нацыянальнаму чэшскаму, а таксама міжнароднаму заканадаўству.

Акрамя беларусаў за выбарамі ў Чэхіі будуць назіраць прадстаўнікі місіі АБСЕ/БДІПЧ.

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» працуе на тым, каб даць маладым беларусам магчымасць знутры зірнуць на палітычныя працэсы, азнаёміцца з досведам незалежных назіральнікаў і набыць практычныя навыкі праз удзел у назіранні за выбарамі ў суседніх краінах. Болей за ста ўдзельнікаў папярэдніх місій праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» бралі таксама ўдзел ў назіранні за беларускімі выбарамі ў розныя гады.

Болей аб праекце можна даведацца па www.eotp.info.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства