Бяляцкі застаецца ў Бабруйскай калёніі
https://spring96.org/be/news/60239
2012
2012-12-27T09:59:49+0300
2012-12-27T09:59:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У адміністрацыі Бабруйскай калёніі жонцы палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук паведамілі, што яе муж застаецца «ва ўстанове».
Ніякіх іншых дэталяў пра знаходжаньне Алеся не паведамілі.
Натальля Пінчук зьвярнулася ў калёнію, дзе Алесь адбывае пакараньне пасьля
таго як стала вядома пра ліст, адрасаваны Алесю, які вярнулі Сьвятлане
Мацкевіч.
Сьвятлана 22 сьнежня накіравала ў Бабруйскую калёнію ліст
з віншаваньнямі Алесю Бяляцкаму, але 26 сьнежня яна атрымала гэты
ліст назад з дапіскай «Няма такога».
Калегі і родныя Алеся хваляваліся, што гэта можа адзначаць, што
палітвязьня маглі некуды перавезьці.