Радыё Свабода: Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча
Дваццаціпяцігадовы лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч ужо шосты месяц знаходзіцца за кратамі. Маладога палітыка асудзілі на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Нядаўна праваабаронцы вылучылі кандыдатуру Зьмітра Дашкевіча на прэмію Робэрта Кенэдзі, якой штогод ганаруюць тых, хто, рызыкуючы сваім жыцьцём, змагаецца за правы чалавека.
Зьміцер Дашкевіч нарадзіўся ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці, але да пяці гадоў жыў на расейскім Далёкім Усходзе – у пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці. Большую частку жыцьця правёў у райцэнтры Старыя Дарогі Менскай вобласьці, дзе і цяпер жывуць ягоныя бацькі – Вольга і Вячаслаў Дашкевічы. Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча правёў Севярын Квяткоўскі.
Маці актывіста Вольга Дашкевіч Вольга распавяла, што да іх дайшоў толькі адзін ліст ад сына. А нават той, у якім Зьміцер віншаваў маці з днём нараджэньня, не дайшоў. Пры сустрэчы Зьміцер выказаў меркаваньне, што лісты зьнішчаюцца, бо там апісваюцца ўмовы зьняволеньня ў Шклоўскай турме. Згадваючы эпізод з забаронай на размову па-беларуску ў часе сустрэчы, бацькі Зьмітра Дашкевіча падкрэсьліваюць, што кожнаму слову іх сына можна верыць, бо ён ніколі не хлусіць, паколькі трымаецца біблейскіх запаветаў.
З ліста бацькі палітвязьня даведаліся, што іх сыну дагэтуль не дазваляюць карыстацца грашыма, якія яму дасылалі сваякі і сябры яшчэ ў мінулым годзе. Грошы ляжаць на рахунку, але набыць на іх нічога немагчыма. “Не даюць яму дагэтуль тыя грошы. Ужо напісала яму, хай пагаворыць з тымі начальнікамі, яны ж чыесьці дзеці, у іх таксама ёсьць дзеці. Чаму не дазволіць? Хай бы купіў сабе якіх харчоў у турэмнай краме, у яго ж хворы страўнік,” - распавяла сп. Вольга.
Прачытаць ці паслухаць рэпартаж цалкам можна на старонцы:
www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/2/59FE84C1-2B4C-4E24-AC62-C56AECDAA2A4.html