Слонім: Прымусовая падпіска з бальніцы перайшла ў паліклініку
https://spring96.org/be/news/60128
2012
2012-12-20T14:12:59+0300
2012-12-20T14:12:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/slonimski-vesnik-kand.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння старшая медсястра Слонімскай раённай паліклінікі з самай раніцы збірае па 7 тысяч беларускіх рублёў з кожнага работніка паліклінікі на падпіску раённай газеты “Слонімскі веснік” на 2013 год.
Нагадаем, што некалькі дзён назад галоўны ўрач Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Пяцельскі загадаў у прымусовым парадку ўсім загадчыкам аддзяленняў раённай бальніцы выпісаць на кожнае аддзяленне па 5 асобнікаў раёнкі. На гэта загадчыкі аддзяленняў, дактары і малодшы медперсанал цяпер таксама збіраюць грошы са сваіх уласных кішэняў. Такім паборам слонімскія медыкі выказваюць пратэст і выказваюць жаданне выпісваць і чытаць тое, што пажадаюць самі.