Распачаты збор подпісаў за вызваленне Дашкевіча і Статкевіча
Петыцыя Насты Палажанкі і Марыны Адамовіч размешчаная на сайце Change.org і адрасаваная кіраўнікам краінаў Еўрасаюза.
У петыцыі нагадваецца, што роўна два гады таму былі
арыштаваныя лідар "Маладога фронту" (Чэхія) Зміцер Дашкевіч і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. Абодва
дагэтуль знаходзяцца за кратамі.
Блізкія палітвязняў адзначаюць, што абодва актывісты цяпер знаходзяцца ў турме
ў вельмі страшных умовах. Пасля зняволення яны атрымалі статус "злосных
парушальнікаў рэжыму" і былі пераведзеныя ў турмы строга рэжыму.
"Мы просім вас, дапамажыце нам вярнуць нашых блізкіх — падпішыце
нашу петыцыю старшыням урадаў краін Еўрапейскага саюзу з заклікам працягваць
высілкі, накіраваныя на вызваленне і рэабілітацыю Змітра Дашкевіча і Мікалая
Статкевіча ды іншых палітвязняў", — звяртаюцца Адамовіч і Палажанка.
Паводле “Еўрапейскага радыё”