viasna on patreon

Затрыманы мастак Алесь Пушкін

2012 2012-12-05T13:42:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мастак Алесь Пушкін затрыманы і знаходзіцца ў пастарунку Ленінскага раёну Менску. 

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў сам Алесь Пушкін. Ён не пасьпеў паведаміць, дзе і за што быў затрыманы, бо сувязь нечакана перарвалася, і цяпер ягоны тэлефон не адказвае. У дзяжурнай частцы РУУС Ленінскага раёну і гарадзкога аддзелу міліцыі Ленінскага раёну адказалі, што такога затрыманага ім не дастаўлялі.

Напярэдадні Алесь Пушкін правёў мастацкі пэрформанс: з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд. Мастак падаў заяву на абскарджваньне рашэньня суду Смаргонскага раёну, паводле рашэньня якога адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасьні гэтага году прайшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства