Платформа Грамадзянскай Салідарнасці асуджае канфіскацыю офіса "Вясны"
Далейшы
ўціск у Беларусі: канфіскаваны і апячатаны
офіс “Вясны”
Платформа
Грамадзянскай Салідарнасці асуджае
канфіскацыю офіса адной з
арганізацый-удзельніц, Праваабарончага
Цэнтра “Вясна”, праведзеную 26 лістапада.
Раніцай таго дня судовыя выканаўцы ў
суправаджэнні міліцыі ўвайшлі ў офіс,
загадалі прысутным супрацоўнікам
пакінуць памяшканне і канфіскавалі ўсё
абсталяванне, уключаючы паліцы, сталы,
кухонную пліту, аконныя жалюзі і шторы.
Пасля гэтага офіс быў апячатаны міліцыяй.
Гэта новы наступ на свабоду аб'яднанняў
з'яўляецца апошнім з шэрагу мер, прынятых
Беларускімі ўладамі для падаўлення
іншадумства, пазбаўлення законных
правоў і пераследу праваабарончых НДА
ды іхніх прадстаўнікоў. Хаця свабода
аб'яднанняў ахоўваецца беларускай
канстытуцыяй, улады парушаюць найвышэйшы
закон краіны, гэтак жа як і міжнародныя
стандарты, ратыфікаваныя Беларуссю ў
межах абавязальніцтваў у ААН і ў якасці
краіны-удзельніцы АБСЕ.
Канфіскацыя
офіса была праведзеная на падставе
судовага рашэння, вынесенага год таму.
24 лістапада 2011, у дачыненні старшыні
“Вясны”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай
Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і вядомага
праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Ён быў
прысуджаны да 4,5 гадоў зняволення з
канфіскацыяй маймасці па абвінавачанні
ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва
буйным памеры. Гэтыя абвіначанні былі
выстаўленыя супроць яго, паколькі ім
былі адкрытыя банкаўскія рахункі на
сваё імя ў Вільні й Варшаве з мэтай
зрабіць магчымым атрыманне фінансавання
ад міжнародных донараў дзеля праваабарончай
дзейнасці ягонай арганізацыі пасля
страты ёй рэгістрацыі ў 2003 годзе, у
выніку чаго яна была паўбаўленая
магчымасці мець банкаўскія рахункі ў
Беларусі. Суд суправаджаўся грубымі
парушэннямі права на абарону і на
справядлівы суд. Міжнародным назіральнікам,
якія хацелі прысутнічаць на судзе, было
адмоўлена ў выдачы віз. Напрыклад гэта
датычыла сяброў Міжнароднага Партнёрства
па Правах Чалавека (IPHR), і Нарвежскага
Хельсінскага Камітэта, абодва з якіх
з'яўляюцца ўдзельнікамі Платформы
Грамадзянскай Салідарнасці. Канфіскаваны
офіс служыў асновай для дзейнасці
“Вясны” больш за 12 гадоў.
Алесь Бяляцкі быў
арыштаваны 4 жніўня 2011 года, праз некалькі
дзён пасля выступу ў Камітэце Замежныз
Справаў Еўрапарламенту (AFET). З таго часу
прадстаўнікі Еўрапейскага Парламента,
Еўрапейскай Службы Замежных Справаў
(EEAS), праваабарончых структур ААН,
Еўракамісіі і і АБСЕ неаднаразова
заклікалі да вызвалення Алеся Бяляцкага,
але беларускія ўлады дагэтуль упарта
адмаўляюцца перагледзець сваю пазіцыю.
У дадатак, ён падвяргаецца дыскрымінацыі
ў турме, па надуманных прычынах выносяцца
спагнанні, на падставе якіх абмяжоўваюцца
ягоныя правы на атрыманне перадач і
спатканні. Зусім нядаўна яму не было
дазволена атрымаць неабходныя лекі,
абмяжоўваліся ягоныя сацыяльныя кантакты
з іншымі зняволенымі.
Платформа
Грамадзянскай Салідарнасці асуджае
новыя крокі, прадпрынятыя ўладамі з
мэтай пакласці канец дзейнасці вядомай
НДА, якая адважна працягвае сваю працу
ў часе зняволення свайго старшыні,
нягледзячы на пераслед, якому ва ўсё
большай меры падвяргаліся ейныя сябры
цягам апошняга года.
“Вясна”
адказала на закрыццё ейнага офіса
заявай, у якой адзначаецца: “Рэпрэсіі
супраць кіраўніка і сяброў Праваабарончага
цэнтру “Вясна”, а таксама канфіскацыя
маёмасці не спыняць нашу працу, мы не
згорнем ніводнага з напрамкаў легітымнай
дзейнасці арганізацыі па абароне правоў
чалавека. Усе ахвяры парушэнняў правоў
чалавека па-ранейшаму могуць разлічваць
на нашу дапамогу і падтрымку. Мы працягнем
адстойваць каштоўнасці правоў чалавека,
змагацца за іх выкананне беларускімі
ўладамі, інфармаваць беларускае
грамадства і міжнародную супольнасць
аб рэальным стане з правамі чалавека ў
Беларусі.
Платформа
Грамадзянскай Салідарнасці выказвае
поўную падтрымку сябрам “Вясны” і
заклікае бедарускія ўлады зняць усе
абвінавачанні з Алеся Бяляцкага і
безумоўна вызваліць яго, дазволіць
“Вясне” працягваць ейную працу на
цяперашнім офісе і спыніць дасюлешнія
рэпрэсіі супроць удзельнікаў гэтай
арганізацыі і ўсіх праваабарончых НДА
краіны. Мы таксама заклікаем міжнародную
супольнасць падтрымаць нашыя патрабаванні
і настойваць у зваротах да ўраду
прэзідэнта Лукашэнкі на ўстрыманні ад
якіх-кольвек далейшых спробаў уціску
грамадзянскай супольнасці.
Ад
імені Платформы Грамадзянскай
Салідарнасці:
Міжнароднае
Партнёрства па Правах Чалавека (IPHR,
Бельгія)
Нарвежскі Хельсінскі Камітэт
Freedom
Files (Расея)
Цэнтр Грамадзянскіх Свабод
(Украіна)
Балгарскі Хельсінскі
Камітэт
Цэнтр Нацыянальных і Міжнародных
Даследаванняў (Азербайджан)
People
in Need, PIN (Рэспубліка Чэхія)
Маскоўская
Хельсінская Група (Расея)
Фонд “Грамадскі
Вердыкт” (Расея)
Фонд Дамоў Правоў
Чалавека, HRHF
Казахскае Міжнароднае
Бюро па Правах Чалавека і Зверхнасці
Права
Праваабарончы Клуб
(Азербайджан)
Індэкс Цэнзуры
(Вялікабрытанія)
Нідэрландскі Хельсінскі
Камітэт
Хельсінскі Камітэт у
Арменіі
Цэнтр па Развіцці Дэмакратыі
і Правоў Чалавека (CDDHR, Расея)
Аналітычны
Цэнтр па Міжэтнічным Супрацоўніцтве і
Кансультацыях (Грузія)
Албанскі
Хельсінскі Камітэт
Беларускі Хельсінскі
Камітэт
Хельсінскі Фонд па Правах
Чалавека (Польшча)
Цэнтр Заканадаўчай
Трансфармацыі (Беларусь)
Хельсінскі
Камітэт па Правах Чалавека ў Сербіі
Беларускі
Дом Правоў Чалавека (Літва)
Грузінскае
Аб'яднанне Маладых Юрыстаў
Article
19
Notabene (Таджыкістан)
Украінскі
Хельсінскі Праваабарончы Саюз
Грамадскі
фонд “Голас Свабоды” (Кыргыстан)
Хельсінскае
Аб'яднанне Грамадзян “ Vanadzor”
(Арменія)
Венгерскі Хельсінскі
Камітэт
Харкаўскі рэгіянальны фонд
“Грамадская Альтэрнатыва” (Украіна)
Фонд
Рэгіянальных Ініцыятыў (Украіна)
Платформа
Грамадзянскай Салідарнасці складаецца
з больш чым 40 праваабарончых НДА з
Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўночнай
Амерыкі. Больш падрабязныя звесткі
можна атрымаць тут:
http://www.civicsolidarity.org.