У Магілёве не хапае міліцыянтаў
Да прыкладу, у Дэпартаменце аховы Кастрычніцкага раёна горада не хапае амаль 30 чалавек радавога і сяржанцкага складу. Цалкам жа ўкамплектаваны Дэпартамент налічвае чатыры ўзводы агульнай колькасцю каля 120 чалавек.
“З-за гэтага людзі рэдка маюць магчымасць адпачыць і з цяжкасцямі выходзяць у сезонныя адпачынкі. За зверхпрацу нам ніхто нічога не даплочвае”, - наракае адзін з супрацоўнікаў аховы.
Не хапае ў горадзе таксама і ўчастковых. З-за нізкіх заробкаў супрацоўнікі міліцыі звальняюцца і едуць на працу ў Расію. Вядомыя шмат выпадкаў, калі міліцыянты едуць працаваць простымі будаўнікамі.
Трэба адзначыць, што ў Беларусі некамплект міліцыі складае амаль шэсць тысяч чалавек. Такая лічба была агучана прэзідэнту падчас сустрэчы з высокімі міліцэйскімі чыноўнікамі.