viasna on patreon

Ці панясе адказнасць магілёўскі ідэолаг за дазвол антыканстытуцыйнага “Славянскага маршу”?

2012 2012-11-28T13:39:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihalienia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Мікалай Міхаленя

Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Мікалай Міхаленя

Намеснік старшыні БСДП (Грамады) Ігар Барысаў напісаў скаргі ў пракуратуру, КДБ, гарвыканкам і Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці намесніка старшыні гарвыканкаму Мікалая Міхаленю за яго неабачлівасць.

Паводле Ігара Барысава, чыноўнік, адказны за ідэалогію ў горадзе, праявіў сваю некампетэнтнасць, дазволіўшы правядзенне акцыі прарасійскіх правых радыкалаў, якія прапагандуюць шавіністычную ідэю панславянізму-манархізму.

 “Праз скаргі я хачу атрымаць адказ наконт таго, на якой падставе было дазволена правядзенне антыканстытуцыйнага мерапрыемства прарасійскіх правых радыкалаў, якія не прызнаюць незалежнасць Беларусі і мараць пра аб’яднанне Расіі, Беларусі і Украіны ў адну дзяржаву. Я хачу, каб той, хто дазволіў гэтае мерапрыемства, быў пакараны”, - кажа Ігар Барысаў.

Пры гэтым ён не выключае магчымасці, што ідэолаг мог прагледзець той факт, што заяўка на правядзенне “Славянскага маршу” падавалася ад імя прыватнай асобы - Дзмітрыя Дзенісенкі, і мог не ўбачыць таго, што гэтая асоба з’яўляецца сябрам незарэгістраванай у Беларусі прарасійскай радыкальнай арганізацыі.

“Дзе гэта бачана, каб па Магілёву хадзіла калона падлеткаў і крычала прарасійскія лозунгі - “Слава Расіі!” ці “Рускіе вперёд!” Я мяркую, што такое мерапрыемства мог дазволіць толькі чалавек, які з’яўляецца прыхільнікам шавіністычнай панславянскай ідэалогіі, якая ўзвышае славян у параўнанні з іншымі народамі”, - адзначае Ігар Барысаў.

Хоць гэтым разам было забаронена выкарыстанне чорна-жоўта-белых сцягоў, ідэалагічных сімвалаў сучасных панславяністаў-манархістаў, яны ўжо выкарыстоўваліся ў Магілёве раней.

“Ёсць відэа ў інтэрнэце, дзе паказана, як, напрыклад, 17 ліпеня 2011 года некалькі чалавек прабягалі з гэтымі сцягамі па Магілёву. Прычым мерапрыемства афіцыйна дазволенае. Хто дазволіў выкарыстоўваць гэтую незарэгістраваную сімволіку - застаецца пытаннем. А як толькі выйдзеш у горад з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам – усе, КДБ і міліцыя, збягуцца, каб у цябе яго адабраць”, - прыводзіць параўнанне Барысаў.

Нагадаем, што 25 лістапада ў Магілёве адбыўся “Славянскі марш”. Мерапрыемтсва было санкцыяванае ўладамі. Там прысутнічала каля 40 чалавек. Шмат хто з удзельнікаў прыехаў з іншых гарадоў. У шэсці і невялікім мітынгу таксама прыняў удзел экс-кандыдат у дэпутаты Сяргей Рыжоў, які называе сябе сустаршынёй кансерватыўнай партыі “Белая Русь”.  

Варта дадаць, што акцыі апазіцыі ў Магілёве традыцыйна трапляюць пад забарону нават у адзіным дазволеным месцы стадыёне “Хімік”. У бягучым годзе гарвыканкам адмовіў у правядзенні нават бязкрыўднай моладзевай акцыі – моладзь хацела абменьвацца абдымкамі з мінакамі, аднак ідэолагі ўбачылі ў гэтым нейкую небяспеку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства