viasna on patreon

Слуцкі райвыканкам адмовіў Партыі БНФ праводзіць мітынг, прысвечаны ўшанаванню памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання

2012 2012-11-28T10:59:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slucki-zbrojny-chun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя была запланаваная 1 снежня на гарадскім стадыёне. Прычына адмовы – правядзенне мясцовымі ўладамі мерапрыемстваў з нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Арганізатарамі мітінгу памяці ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну выступалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і лідэр слуцкай суполкі партыі Віталь Амяльковіч. Планавалася, што ўдзел у мерапрыемстве возьмуць да ста чалавек.

Нягледзячы на адмову райвыканкама, сябры Партыі БНФ збіраюцца прыехаць на Случчыну 1 снежня і ўскласці кветкі да памятных мясцінаў.

Віталь Амяльковіч збіраецца падаць у Слуцкі райвыканкам яшчэ адну заяву на правядзенне мітынгу ў іншы дзень.

Нагадаем, у мінулую нядзелю сябры партыі КХП-БНФ правялі да Дня Герояў дазволеныя ўладамі шэсце і мітынг ля Слуцкага краязнаўчага музею.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства