viasna on patreon

Вяскоўцы выступаюць супраць складзіравання хімікатаў у Мізгірах

2012 2012-11-28T09:36:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bochki-himikaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары аддаленых вёсак Слонімскага раёна Сасноўка, Мізгіры, Балты, Грынкоўшчына, Яруцічы  выступаюць супраць складзіравання 4 тысяч бочак хімікатаў на складзе ў вёсцы Мізгіры.

Вяскоўцы звяртаюцца ў розныя інстанцыі і просяць дапамогі. Людзей хвалюе, што хімікаты наносяць шкоду іх здароўю, а таксама экалогіі. Тым больш, што гэтыя вёскі на Слонімшчыне заўсёды былі экалагічна чыстымі.  Але пакуль пратэстаў і хваляванняў людзей ніхто не чуе і на гэта не рэагуе. Ды і мясцовыя чыноўнікі пакуль гэтым займацца да лета не збіраюцца, таму хімікаты па-ранейшаму знаходзяцца ў Мізгірах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства