БХК падаўжаюць дамову на арэнду ў тым жа самым памяшканьні і на тых жа самых умовах
https://spring96.org/be/news/5921
2007
2007-01-31T10:00:00+0200
2007-01-31T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэту Тацяна Процька сёньня была на прыёме ў прадстаўніка Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня кіраўніцтва справаў прэзідэнта Міхаіла Бяляева, у выніку чаго дамова на арэнду офіснага памяшканьня працягнута яшчэ на адзін год.
Кіраўніцтва БХК зьвязвае такі крок з боку ўлады з заявамі Дзярждэпартамэнту ЗША, Еўразьвязу і міжнародных праваабарончых арганізацый, якія асудзілі рашэньне аб высяленьні з офісу Беларускага Хэльсінскага камітэту.
Таксама Камітэт выказаў спадзяваньне, што Мінюст адзаве свой зыск з Вярхоўнага суду аб прыпыненьні дзейнасьці праваабарончай арганізацыі, і будзе знойдзена паразуменьне ў справе з Вышэйшым Гаспадарчым судом, каб БХК змог вярнуць канфіскаваную маёмасьць.