Гомельскі выканкам супраць дэмакратаў, лік 150:0
https://spring96.org/be/news/58769
2012
2012-10-31T12:48:14+0300
2012-10-31T12:48:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Гомельскі гарвыканкам за апошнія сем гадоў не дазволіў дэмакратычным актывістам правесьці ніводнага з больш як 150 заяўленых пікетаў і мітынгаў.
Апошні раз гарвыканкам забараніў прафсаюзу працаўнікоў
радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) правесьці пікет 7 кастрычніка,
у сусьветны Дзень дзеяньняў за годную працу. Прафсаюз хацеў пікетам
прыцягнуць увагу да сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў рэгіёне.
Прадстаўнік прафсаюзу Віктар Казлоў падаў скаргу на гарвыканкам у суд. 30 кастрычніка судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Жана Андрэйчык адхіліла гэтую скаргу.
Прадстаўнік Гомельскага гарвыканкаму ў судзе, галоўны спэцыяліст юрыдычнага аддзелу Эльнура Бядуліна заявіла, што кожны арганізатар масавых мерапрыемстваў павінен за асабісты кошт аплаціць паслугі міліцыі, хуткай мэдычнай дапамогі й спэцаўтапрадпрыемства, якія будуць абслугоўваць пікет. Гэтага патрабуе рашэньне гарвыканкаму ад 2008 году. Суд зь ёй пагадзіўся.
Прававы інспэктар прафсаюзу РЭП у Гомельскай вобласьці, юрыст Леанід Судаленка лічыць, што Беларусь ігнаруе рашэньні міжнародных арганізацыяў:
«Нядаўна Камітэт ААН па правах чалавека па нашай скарзе прыняў рашэньне, паводле якога Беларусь ня толькі парушае правы сваіх грамадзян на свабоду правядзеньня мірных сходаў, але яшчэ й абавязана зьмяніць нацыянальнае заканадаўства на гэты конт, якое й вядзе да парушэньня права кожнага беларуса на свабоду выказваньня сваіх меркаваньняў і мірных сходаў».
Паводле Судаленкі, прадстаўнік гарвыканкаму заявіў, што гэтага ня ведае й ня хоча ведаць, і што пікет забаронены на падставе існуючага заканадаўства.