viasna on patreon

Грузчыкі Полацкага вінзавода дамагаюцца аднаўленьня на працы праз суд

2012 2012-10-31T11:56:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rasliakou-polazak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Раслякоў. Фота ximik.info

Віктар Раслякоў. Фота ximik.info

1 лістапада ў судзе Полацкага раёна працягнецца разгляд зыску грузчыкаў Зміцера Сянькова і Віктара Раслякова да адміністрацыі Полацкага вінзавода. Яны былі звольненыя нібыта за “сістэматычныя парушэньні працоўнай дысцыпліны”.
14 верасьня на вінзаводзе распачалася  стыхійная забастоўка рабочых, незадаволеных атрыманым  нізкім заробкам. Яны пакінулі працоўныя месцы і выйшлі на вуліцу. Кіраўніцтва прадпрыемства адрэагавала на гэта абяцаньнем да канца працоўнага дня пералічыць заработную плату работнікам прадпрыемства. Затым, па інфармацыі «Народнай волі» прадпрыемства наведалі супрацоўнікі КДБ з мэтай выявіць зачыншчыкаў страйку.

Дваім актыўным забастоўшчыкам Зміцеру Сянькову і Віктару Раслякову былі абвешчаныя вымовы пасля таго як яны ўступілі ў свабодны прафсаюз (СПБ), і выступілі з інтэрвію пра рэальнае становішча на заводзе. Затым адміністрацыя прадпрыемства “прапанавала ім камандыроўку” ў сельскую мясцовасьць на 1 месяц. Аднак рабочыя, спаслаўшыся на паважлівыя прычыны, ад камандзіроўкі адмовіліся. За гэта абодва атрымалі па другой вымове.

Пазоўнікі на першым судовым паседжанні 27 кастрычніка запатрабавалі  адмены вынесеных ім вымоў, аднаўленьня на працы, аплаты вымушаных прагулаў, а таксама па 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі за нанясеньне маральнай шкоды. Зыск падтрымаў Свабодны прафсаюз Беларускі(СПБ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства