viasna on patreon

Віцебскі актывіст патрабуе спыніць здзек з людзей, якіх прымушаюць збіраць ураджай у снегапад

2012 2012-10-31T11:52:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sneg-jablyki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Мікулін накіраваў зварот да старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца, дзе просіць прыняць адпаведныя захады – не дапускаць "скоцкага стаўлення" для людзей, якіх прымушаюць працаваць у антысанітарных умовах дзеля выканання загадаў вышэйшага кіраўніцтва.

Спадар Мікулін –  дэпутат Віцебскага офісу “Грамадзянскай дамовы”, ініцыятывы кампаніі "Гавары праўду", накіраванай на абарону правоў мясцовага насельніцтва. Ён распавёў, што па электроннай пошце да яго прыйшоў ліст з Воршы, ад работнікаў тамтэйшых прадпрыемстваў, якіх абавязалі ехаць у калгасы,  каб "ратаваць" ураджай:

"Людзі пісалі, што іх накіравалі ў Талачынскі раён, у яблыневы сад каля пасёлка Коханава на так званую "даборку" яблыкаў. Было гэта 26 кастрычніка, і ў той дзень выпаў першы снег. Схавацца ад яго не было куды, людзі мерзлі, а машыны, каб загрузціць сабраныя яблыкі, давялося чакаць даволі доўга. Пад снегападам стаялі настаўнікі, урачы, работнікі прамысловых прадпрыемстваў, якіх даслалі ў гаспадарку "па разнарадцы", не падумаўшы пра тое, у якіх умовах ім давядзецца ажыццяўляць тую "шэфскую дапамогу".  

Гарадскія "шэфы" даслалі Аляксандру Мікуліну і відэаздымкі свае працы пад снегападам. Віцебскі актывіст пэўны, што такія выпадкі не адзінкавыя. Бо ў незалежныя СМІ трапіла адмысловая тэлефанаграма Віцебскага аблвыканкама, дзе гаворыцца пра тэрміновую "мабілізацыю" людзей на ўборку ільну да 22 кастрычніка. І, не ўправіўшыся да гэтага часу, у асобных гаспадарках Глыбоцкага раёну прыбіраць лён з-пад снегу накіравалі навучэнцаў ліцэю.

"Каб перадухіліць надалей такі здзек, я звярнуўся непасрэдна да старшыні аблвыканкаму. Каб ён, як кіраўнік вобласці, абавязаў кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў  забяспечыць элементарны мінімум, што да ўмоваў працы гарадскіх "шэфаў". Бо інакш выкарыстанне іхнай працы, у тым ліку прымусовай працы моладзі – гэта здзек і проста скоцкае стаўленне да чалавечае асобы", -- кажа Аляксандр Мікулін.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства