viasna on patreon

Выпускніка прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад абавязковага размеркавання

2012 2012-10-29T11:59:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nastaunik.jpg

У Бабруйскім раёне распачата крымінальная справа ў дачыненні да выпускніка аднаго з каледжаў, які падрабіўшы працоўную кніжку, спрабаваў такім чынам ухіліцца ад абавязковай адпрацоўкі ў рамках размеркавання.

Як распавялі «Ежедневику» ў аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, малады чалавек, скончыўшы ў 2010 годзе Бабруйскі дзяржаўны аграрны эканамічны каледж, быў накіраваны на працу галоўным бухгалтарам у сельгасарганізацыю ААТ «Леніна-Агра». Аднак праца там маладому чалавеку прыйшлася не па душы. Звольніцца, не адпрацаваўшы пакладзенага тэрміна, ён не мог - згодна з цяперашнім законам РБ выпускнік бюджэтнай формы навучання павінен адпрацаваць па размеркаванні ці пакрыць выдаткі дзяржаве за сваё навучанне.

«Яго не адпускалі. Таму аднойчы ўвечары, знаходзячыся ў будынку праўлення «Леніна-Агра», узяў сваю працоўную кніжку і, маючы доступ да друку як галоўны бухгалтар, зрабіў там запіс і подпіс ад імя выконваючага абавязкі дырэктара. Пасля чаго дадзеную працоўную кніжку падаў на парфумерна-касметычную фабрыку «Сонца» і яго туды прынялі на працу», - распавяла крыніца ў раённым аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Паводле ягоных слоў, малады чалавек, не здаўшы справы, проста перастаў прыходзіць на працу ў сельгасарганізацыі і адключыў свой тэлефон. Міліцыя, правёўшы праверку, знайшла яго на пасадзе спецыяліста па закупках ЗПВУП «Парфумерна-касметычнай фабрыкі«Сонца» ў Асіповічах.

«Ён прызнае, што сапраўды хацеў звольніцца, але не адпускалі, таму давялося зрабіць такім чынам», - распавёў прадстаўнік Бабруйскага РАУС.
Цяпер у дачыненні да маладога чалавека ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.380 КК РБ (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў), па якім яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

У той жа час праваахоўныя органы праводзяць праверку па падазрэнні ва ўхіленні яго ад пакрыцця дзяржаўных выдаткаў на навучанне.
Сам малады чалавек адмовіўся што-небудзь пракаментаваць «Ежедневнику» па факце ўзбуджэння ў дачыненні да яго крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства