viasna on patreon

Праваабаронцы дапамагаюць адстойваць права на бяспечную працу

2012 2012-10-27T18:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхарка Дрыгічыну Алена Найбародзіна звярнулася за дапамогай да брэсцкіх праваабаронцаў, каб дамагчыся справядлівага разбіральніцтва ў гісторыі, што прывяла жанчыну да інваліднасці.

Алена Найбародзіна працавала на драгічынскім прадпрыемстве “Экзон”, дзе атрымала пашкоджанне ад абсталявання, у якога не спрацаваў ахоўны механізм. У выніку траўмы жанчына трапіла ў шпіталь і атрымала інваліднасць. Аднак паводле акту аб няшчасным выпадку, складзенага адміністрацыяй прадпрыемства, Найбародзіна сама вінаватая ў гэтым здарэнні. Жанчына з такой высновай ня згодная і звярнулася ў следчы камітэт, але і там атрымала адказ, што віны наймальніка ў дадзенай справе няма.

Зараз з дапамогай праваабаронцаў жыхарка Драгічына падрыхтавала заяву ў суд, каб той прызнаў, што на прадпрыемстве “Экзон” неналежным чынам ажыццяўляецца бяспека працы, што і сталася прычынай атрымання траўмы, якая прывяла да інваліднасці. Акрамя прызнання віны наймальніка, Алена Найбародзіна будзе патрабаваць і кампенсацыі маральнай шкоды з боку кіраўніцтва прадпрыемства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства