viasna on patreon

Свіслач: Дзень памяці паўстанцаў 1863 году азмрочаны затрыманнямі за нацыянальную сімволіку

2012 2012-10-27T20:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svislach-krot-ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863 году быў азмрочаны дзеяннямі прадстаўнікоў міліцыі і спецслужбаў Гарадзеншчыны. Пасля завяршэння акцыі, якая звыкла праходзіць на свіслацкіх могілках, у цэнтры гораду ля помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а таксама ў Якушоўцы – колішнім родавым фальварку сям’і Каліноўскіх, супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя чатыры ўдзельнікі з розных гарадоў: Вітольд Ашурак з Бярозаўкі, Алесь Крот з Мінску, Станіслава Гусакова з Віцебску і Віталь Лопасаў з Гародні. Яшчэ ў час акцыі людзі ў цывільным усё здымалі на відэа. У яе канцы тыя ўдзельнікі, якія трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, былі схоплены і завезены ў Свіслацкі РАУС. Пасля пэўнага часу Віталь Лопасаў быў выпушчаны, ведама, што суд над ім адбудзецца ў Свіслачы ў бліжэйшы панядзелак а 10-й гадзіне. Астатнія трох затрыманых засталіся ў Свіслацкім пастарунку. На ўсіх затрыманых складзены пратаколы паводле артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэксу – за нібыта парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

За амаль дваццаць гадоў правядзення традыцыйнага фэсту ў Свіслачы гэта быў другі выпадак затрымання яго удзельнікаў. Улады сапсавалі свята таксама ў 2004-ым годзе, калі чатырох грамадска-палітычных актывістаў былі засуджаныя да грашовых штрафаў.

 

На фота: адзін з затрыманых удзельнікаў акцыі Алесь Крот (злева). Фота Уладзіслава Мігдаленкі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства