viasna on patreon

Пенсіянер-інвалід з Бярозаўшчыны раскайваецца ў жаданні падпаліць сябе і старшыню сельвыканкама

2012 2012-10-27T17:21:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-levashevich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Павел Левашэвіч раскайваецца ў жаданні падпаліць сябе і старшыню сельвыканкама, але прасіць у яго прабачэння не збіраецца.

- Дастаў, - кажа пра старшыню сельвыканкама 89-гадовы інвалід  2 групы па зроку Павел Левашэвіч. І дастала такое жыццё, проста страшна дастала. Ён прасіў у старшыні два варыянты: або накіраваць у дом састарэлых, а калі нельга – даць сацработніка хоць раз на тыдзень. Бярозаўская сацыяльная служба прыехала да Паўла Левашэвіча, абследавала ўмовы. Яны сапраўды жахлівыя, нягледзячы на тое, што стары жыве з нежанатым сынам, які ездзіць у Бярозу на працу. 

Жанчыны выказаліся, што трэба сацработнік, але ў сельвыканкаме не рэкамендавалі, спасылаючыся на тое, што дзед яшчэ ходзіць у краму за віном. Інвалід не адмаўляе, што сапраўды яшчэ рухаецца і можа выпіць чарку, але п’яніцай яго назваць нельга.

Інвалід Левашэвіч лічыць, што да яго не прыслухаліся, бо старшыня сельвыканкама недабразычліва ставіцца да яго.

- Было такое, -- узгадвае Павел Андрэевіч, - што цяперашні старшыня сельвыканкама працаваў галоўным аграномам у калгасе і вынайшаў новы метад зберажэння бульбы. У выніку бульба згніла ўся. Аграном злёг у бальніцу на 3 тыдні, а потым у сельвыканкам перавялі. Я меў неасцярожнасць сказаць, што яго ў турму трэба, а не ў сельвыканкам. Нехта данёс, а ён жа ўлада. Стаў з таго часу мяне даставаць.

Дырэктар сацыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Радзівон Малюга сказаў, што пытанне аб сацыяльным работніку можна перагледзець, калі пенсіянер звернецца яшчэ раз.

А пакуль у інцыдэнце разбіраецца міліцыя. На пенсіянера заведзена крымінальная справа.

Застаецца спадзявацца, што наша сацыяльная дзяржава дапаможа  вязню нямецкага канцлагера, інваліду дажыць век хоць  крышку лепей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства