viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў рэзка асуджае судовае рашэнне па закрыцці “Платформы”

2012 2012-10-16T09:51:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

ТЭРМІНОВЫ ЗВАРОТ – АБСЕРВАТОРЫЯ

 

BLR 003 / 1012 / OBS 093
Адвольнае закрыццё
Беларусь

12 кастрычніка 2012 года

 

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сустветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), атрымала наступныя звесткі, якія патрабуюць вашага неадкладнага ўмяшальніцтва ў сітуацыю ў Беларусі.

Апісанне сітуацыі:

Абсерваторыі было паведамлена надзейнымі крыніцамі аб ліквідацыі і закрыцці “Платформы”, праваабарончай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў зняволеных.

Згодна з атрыманымі звесткамі, 9 кастрычнкіка 2012 года Гаспадарчы Суд г. Мінска пастанавіў зачыніць “Платформу”. Рашэнне было прынятае па зыску Падатковай інспекцыі Савецкага раёна г. Мінска, згодна з якім арганізацыя несвоечасова прадставіла дэкларацыю аб прыбытках і не паведаміла аб змене месцазнаходжання. Аднак гэтыя прэтэнзіі з’яўляюцца беспадстаўнымі, паколькі “Платформа” насамрэч прадставіла дэкларацыю своечасова, але Падатковая інспекцыя Савецкага раёна г. Мінска нібыта згубіла дакумент. Прадстаўнікі арганізацыі абвясцілі аб сваім намеры абскардзіць судовае рашэнне.

Варта адзначыць, што цягам апошніх месяцаў “Платформа” неаднаразова падвяргалася ціску з боку ўладаў. Прыкладам, 26 чэрвеня 2012 г. пракуратура г. Мінска папярэдзіла кіраўніка “Платформы” Андрэя Бандарэнку за “дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і яе дзяржорганаў”. Гэтае папярэджанне было вынесенае пасля таго, як “Платформа” заклікала Міжнародную Федэрацыю хакея не праводзіць Чэмпіянат свету 2014 г. у Мінску, паколькі ў краіне ёсць палітзняволеныя і пераследуюцца праваабаронцы, журналісты і грамадскія дзеячы. За некалькі дзён да таго, 18 ліпеня 2012 г., “Платформа” выдала даклад аб парушэннях правоў чалавека ў месцах зняволення і папраўчых установах у Беларусі.

Перад гэтымі абвінавачаннямі, у сакавіку 2012 года імя сп. Андрэя Бандарэнкі было ўнесенае ва ўведзены беларускімі ўладамі спіс асобаў, якім абмежаваны выезд за мяжу. Пасля гэтага сп. Бандарэнка падаў скаргу супраць абмежаванняў на свабоду перамяшчэння. Парушаючы беларускае заканадаўства, паводле якога рашэнне па такіх справах павінна прымацца на працягу месяца, суд Савецкага раёна г. Менска пастанавіў спыніць справу толькі 20 ліпеня 2012 года. Аддзел грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў нарэшце прызнаў, што здарылася тэхнічная памылка ў базе дадзеных, датычнай абмежавання на выезд, і выдаліў сп. Бандарэнку з гэтага спісу.

Акрамя таго, 19 ліпеня 2012 года сп. Бандарэнку было паведамлена, што ён быў пастаўлены на прафілактычны ўлік, што дазваляе беларускім уладам наглядаць за ім без узбуджэння справы.

26 ліпеня 2012 года ўлады ўрэшце папярэдзілі “Платформу”, што арганізацыя будзе ліквідаваная за нібыта невыкананне патрабаванняў падатковага заканадаўства. Падатковая інспекцыя Савецкага раёна г. Менска падала адпаведны зыск, але слуханні, пачаткова прызначаныя на 6 верасня 2012 года, былі перанесеныя на 9 кастрычніка 2012 года.

Абсерваторыя заўважае, што “Платформа” была зарэгістраваная як некамерцыйная арганізацыя, і яе ліквідацыя дае падставу для асцярогаў, што ўдзельнікі арганізацыі могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці паводле артыкула 193.1, “Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, у выпадку, калі яны працягнуць сваю праваабарончую дзейнасць.

Абсерваторыя рэзка асуджае судовае рашэнне па закрыцці “Платформы”, паколькі яно з’яўляецца адвольным і падаецца скіраваным на забарону праваабарончай дзейнасці. Яна тым больш занепакоена ў святле таго, што цягам апошніх месяцаў праваабаронцы і іх аб’яднанні зведалі ўзрастаючы ўціск у сувязі з выбарамі.

Запрошваемыя дзеянні:

Калі ласка, напішыце беларускім уладам, заклікаючы іх:

i. Пакласці канец любым відам пераследу, у тым ліку на адміністратыўным і юрыдычным узроўні – супроць сп. Андрэя Бандарэнкі, “Платформы” і яе сябраў, як і супроць усіх іншых праваабаронцаў Беларусі.

ii. Выконваць прадпісанні Дэкларацыі ААН аб Праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеей ААН 9 снежня 1999 г., асабліва:
- Артыкул 1, у якім сцвярджаецца, што “кожны мае права, як адзінаасобна, так і ў аб’яднанні з іншымі, заахвочваць і спрыяць абароне і рэалізацыі правоў чалавека і асноўных свабод на дзяржаўным і міждзяржаўным узроўнях”,
- Артыкул 6 (б) і (в), дзе сцвярджаецца, што “Кожны мае права, адзінаасобна і ў аб’яднанні з іншымі, як прадугледжваецца ў праваабарончых і іншых адпаведных міжнародных механізмах, свабодна публікаваць, дзяліцца і распаўсюджваць сярод […] як іншых погляды, звесткі і веды аб правах чалавека і асноўных свабодах і  […] вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець меркаванні аб выкананні, як у законе так і на справе, усіх правоў чалавека і асноўных свабод, прыцягваць грамадскую ўвагу да гэтых пытанняў з дапамогай гэтых ды іншых адпаведных сродкаў.”
- і Артыкул 12.1, які сцвярджае, што “Дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры для забеспячэння абароны кампетэнтнымі органамі кожнага, як адзінаасобна, так і ў аб’яднанні з іншымі, ад любога гвалту, пагроз, помсты, фактычнай і юрыдычнай дыскрымінацыі, ціску і любых іншых адвольных дзеянняў у якасці наступства за законнае карыстанне правамі, апісанымі ў дадзенай Дэкларацыі”,

iii. Забяспечыць пры любых абставінах выкананне правоў чалавека і асноўных свабод у адпаведнасці з міжнароднымі вымогамі правоў чалавека і міжнароднымі механізмамі, зацверджанымі Рэспублікай Беларусь.

Парыж-Жэнева, 12 кастрычніка 2012

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства