viasna on patreon

Абласны суд не задаволіў скаргу партыі БНФ аб нерэгістрацыі

2012 2012-10-05T15:58:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу партыі БНФ аб нерэгістрацыі абласной арганізацыі Упраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя Зоя Нікольская не знайшла антызаконных дзеянняў у рашэнні рэгіструючага органа і адмовіла абласной арганізацыі ў магчымасці легальнай дзейнасці на тэрыторыі Прынёмання.

Кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, лічыць такое рашэнне прадказальным паказчыкам адносінаў улады да грамадскай супольнасці:

- У сваёй адмове яны спаслаліся на тое, што замест месца фактычнага пражывання мы пазначылі месца рэгістрацыі. Не ўказалі таксама месца працы ўсіх сябраў, якія стаяць на ўліку ў гарадской арганізацыі. Паводле заканадаўства такіх патрабаванняў няма.

Шматразовыя спробы зарэгістраваць Гродзенскую абласную арганізацыю партыі БНФ цягам доўгіх гадоў не прыносяць плёну, а Гродзеншчына па-ранейшаму застаецца адзіным рэгіёнам у краіне, дзе абласная арганізацыя дзейнічае нелегальна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства