Палітвязень Яўген Васьковіч пакараны карцэрам
https://spring96.org/be/news/58185
2012
2012-10-05T14:24:50+0300
2012-10-05T14:24:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
«У адміністрацыі сказалі, што Васьковіч змешчаны ў карцэр на 7 сутак.
Выйдзе праз 3 дні. Прычына змяшчэньня ў карцэр невядомая», — паведаміў
адвакат.
Яўген Васьковіч не першы раз трапляе ў карцэр Магілёўскай калёніі.
Аднадумцы з БХД мяркуюць, што палітвязню помсцяць за адмову падпісаць
прашэнне аб памілаванні.
Журналіст газеты «Бабруйскі кур’ер» Яўген Васьковіч у 2011 годзе быў
асуджаны на 7 гадоў зняволеньня за спробу падпаліць будынак Бабруйскага
КДБ. Паводле гэтай жа справы былі асуджаныя на 7 гадоў Павал Сырамалотаў і Арцём Пракапенка. Павал Сырамалотаў у канцы верасня быў памілаваны і выйшаў на волю.