viasna on patreon

Сенсацыя ад рагачоўскай раёнкі: у Латвіі людзі галадаюць

2012 2012-10-05T11:12:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/holad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рагачоўская раённая газета «Свабоднае слова» адкрыла вочы сваім чытачам на праблемы ў краінах ЕЗ. Аказалася, калі верыць артыкулу «Як харчуюцца людзі ў «дэмакратызаванай» Латвіі», жыхары прыбалтыйскай краіны... галадаюць! 

Відаць, гэты артыкул быў адказам на беларускія навіны пра падаражанне паліва і мяса (на 30%). Каб беларусы не абураліся, ім «прадэманстравалі ў лічбах», што ў Латвіі наогул голад і бяда. Па словах невядомага карэспандэнта, які спасылаецца на нейкія крыніцы і дасканала вывучыў рацыён жыхароў Латвіі, «няшчасныя латышы» могуць сабе дазволіць толькі паўшклянкі малака ў дзень, адну яешню – раз на два дні, двойчы па сем сталовых лыжак бульбянога пюрэ ў дзень і «адзін шпрот на дзень».

Невядомы карэспандэнт, эксперт па Латвіі, піша, што «перадаю палымянае прывітанне змагарам за правы чалавека ў Латвіі ад імя «прыгнечанага крывавай дыктатурай» беларускага народа. Я на вячэру ем больш. Затое ў Латвіі – дэмакратыя».

Тым часам газета «Свабоднае слова» працягвае паліваць брудам апазіцыю, пішучы з нумара ў нумар пра сувязі апазіцыянераў то з сексуальнымі меншасцямі, то нават з педафіламі, то называючы апанентаў улады ворагамі народу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства