viasna on patreon

У Гародні сёння будзе абвешчана рашэнне па скарзе аб нерэгістрацыі абласной структуры БНФ

2012 2012-10-05T10:30:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnf-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні 4 кастрычніка ў абласным судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ да ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму на прадмет нерэгістрацыі Гарадзенскай абласной структуры Партыі БНФ. Інтарэсы партыі БНФ прадстаўлялі Юрый Чавусаў і Вадзім Саранчукоў. Адбыліся слуханні і разгляд па справе. Рашэнне абласнога суду будзе абвешчана сёння.

Нагадаем, што ў траўні бягучага году адбыўся ўстаноўчы сход Гарадзенскай абласной арганізацыі і ў адпаведны тэрмін ва ўпраўленне юстыцыі быў пададзены пакет рэгістрацыйных дакументаў. Аднак чыноўнікі юстыцыі не зарэгістравалі арганізацыю з  прыдуманай абсурднай прычыны. Пасля прыпынення працэсу рэгістрацыі ўпраўленне юстыцыі запатрабавала ў гарадзенскай гарадской арганізацыі звесткі пра ўсіх сябраў гарадской арганізацыі, якія стаяць на ўліку, у тым ліку запатрабавала, каб гэтыя звесткі былі прадстаўленыя ў расейскай транскрыпцыі. Такія звесткі з спасылкай на закон “Аб мовах” былі адпраўленыя і дастаўленыя, аднак рэгістрацыі так і не адбылося.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства