viasna on patreon

Паліткамітэт ПАРЕ зноў заклікае вызваліць беларускіх палітвязняў

2012 2012-10-04T16:42:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такая заява была прынятая 4 кастрычніка ў Страсбургу на пасяджэнні камітэта па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

ПАРЕ заклікае не проста неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць, але і рэабілітаваць усіх палітвязняў, у тым ліку і тых, каго ўжо памілавалі.

У заяве гаворыцца, што 12 палітычных вязняў дагэтуль застаюцца ў турмах. Прычым з’явілася вартая даверу інфармацыя пра іх катаванні, недастатковую медычную дапамогу і дапамогу адвакатаў.

Акрамя таго, паліткамітэт ПАРЕ аднагалосна падтрымаў прапанову спецдакладчыка па Беларусі Андрэса Херкеля намінаваць беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага на прэмію правоў чалавека ПАРЕ 2013 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства