Вечарам 12 студзеня ў Горадні міліцыянты затрымалі сябра Саюзу палякаў Станіслава Пачобута.
https://spring96.org/be/news/5812
2007
2007-01-13T10:00:00+0200
2007-01-13T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Пачобут зьбіраўся пасьля працы разам з сябрамі паехаць дахаты на машыне, але тут зьявіліся міліцыянты і забралі яго. Яны сьцьвярджалі, што Станіслаў падобны да чалавека, які ўгнаў аўтамабіль. Пра затрыманьне Радыё Свабодзе паведаміў ягоны брат Андрэй Пачобут, які рэдагуе часопіс “Magazyn Polski na uchodzstwie”.
Актывіста Саюза палякаў даставілі ў Гарадзенскі райаддзел міліцыі, дзе спраўдзілі ягоныя дадзеныя. Пасьля гэтага яго даставілі ў Ленінскі РАУС гораду, дзе склалі пратакол за дробнае хуліганства і пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.