viasna on patreon

Барысаў: праверыць парушэнні «не ўяўляецца магчымым»

2012 2012-10-02T12:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich-aleh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч па заканчэнні амаль тыдня з дня выбараў атрымаў адказ на сваю скаргу на парушэнні  пры галасаванні на даму на ўчастку № 9 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, дзе ён быў акрэдытаваны назіральнікам.

Адказ на скаргу падпісаў старшыня акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 Васіль Бараннік. «Прачытаўшы тлумачальную старшыні ўчастковай выбарчай камісіі для галасавання № 9 Завацкага Андрэя Андрэевіча, акруговая выбарчая камісія Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 паведамляе, што участковая камісія ўчастка для галасавання забяспечыла магчымасць, згодна з арт. 52 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, удзельнічаць у галасаванні выбаршчыкаў, якія па стане здароўя або іншых уважлівых прычынах не змаглі прыйсці ў дзень выбараў на ўчастак для галасавання. Названыя вамі выпадкі парушэння арт. 54 Выбарчага кодэкса РБ праверыць не ўяўляецца магчымым, так як вамі не ўказаны канкрэтныя прозвішчы і адрасы выбаршчыкаў, у дачыненні да якіх, на вашу думку, былі дапушчаныя парушэньні з боку ўчастковай камісіі», - напісана ў адказе праваабаронцу Алегу Мацкевічу.

На самой справе, праверыць, хто выклікаў на дом членаў камісіі, а хто - не, было даволі проста. У сваёй скарзе Мацкевіч пазначыў, што з 10 раніцы да 13.30 скрыню для галасавання прывозілі двум выбаршчыкам, якія не маглі выклікаць членаў камісіі на дом, таму што знаходзіліся ў несвядомым стане; трое апынуліся памерлымі; пецёра адкрыта сказалі, што камісію на дом не выклікалі; адзінаццаць наогул не аказалася дома; трое выехалі з месца жыхарства; яшчэ да шаснаццаці, якія на той момант ужо прагаласавалі ў памяшканні ўчастка. Чаго варта было параўнаць запісы ў кнізе заявак са спісамі якія галасавалі на даму! Было б жаданне.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства