У Гародні затрымалі праваабаронцу Міколу Лемяноўскага
https://spring96.org/be/news/5807
2007
2007-01-13T10:00:00+0200
2007-01-13T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ПЦ "Вясна" стала вядома, што гарадзенскай міліцыяй затрыманы яшчэ адзін сябра Партыі БНФ - Мікола Лемяноўскі, які ажыцьцяўляў доўгатэрміновае назіраньне на выбарчым участку. Яго схапілі на тым жа выбарчым участку, што і Максіма Губарэвіча, у той момант, калі ён выходзіў на вуліцу. Паколькі затрыманьне адбылося надвячоркам у пятніцу, перад выходнымі, суд над Міколам Лемяноўскім адбудзецца толькі ў панядзелак, 15 студзеня. Да суду ён будзе ўтрымлівацца ў міліцэйскім пастарунку.
Да гэтага ў Гародні былі засуджаныя Максім Губарэвіч (да 4-х сутак адміністратыўнага арышту) і Андрэй Фамін (5 сутак).