Сябра Моладзі БНФ Наста Александровіч знаходзіцца на Акрэсьціна ў чаканьні суду
https://spring96.org/be/news/5806
2007
2007-01-13T10:00:00+0200
2007-01-13T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анастасія Александровіч знаходзілася дома са сваёй маці, калі ў дзьверы пазванілі. Голас мужчыны з дамафона прадставіўся ўчастковым і папрасіў адчыніць дзьверы. Калі маці дзяўчыны выканала прозьбу "участковага", у кватэру ўварваліся двое мужчын у чорнай вопратцы. Яны перарэзалі дрот хатняга тэлефона і забралі Насту ў машыну. Машына накіравалася ў Фрунзенскі РУУС, дзе актывістка правяла дзьве з паловаю гадзінаў. Насту абвінавацілі ў дробным хулінанстве паводле 156 артыкулу Адміністратыўнага кодэксу і даставілі ў сьпецпрымальнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. Суд прызначаны на15 студзеня, паведаміла прсэ-служба Партыі БНФ.