Сябра БНФ Аляксандар Рамановіч, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Берасьцейскага абласнога савету, пакараны судом у Пінску на 5 сутак адміністратыўнага арышту
https://spring96.org/be/news/5805
2007
2007-01-13T10:00:00+0200
2007-01-13T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раніцай 12 студзеня ў Пінску людзі ў камуфляжнай вопратцы затрымалі кандыдата ў дэпутаты ад БНФ Аляксандра Рамановіча. Толькі праз некалькі гадзінаў ягоная маці даведалася, што сын знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку. У гэты дзень пінчукі чакалі прыезда Александра Мілінкевіча, даверанай асобы Аляксандра Рамановіча на сустрэчу з жыхарамі і выбаршчыкамі.
Суд над актывістам выбарчай кампаніі прайшоў увечары 12 студзеня, кандыдата ў дэпутаты абвінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі адміністратыўным арыштам на 5 сутак. Нягледзячы на гэтыя абставіны, сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з пінскімі выбаршчыкамі ўсё ж адбылася.