У Віцебску спыненая адміністратыўная справа ў адносінах да ўдзельніка несанкцыянаванай акцыі “Хочам ведаць праўду” Уладзіміра Семенчукова.
https://spring96.org/be/news/578
2003
2003-07-24T10:00:00+0300
2003-07-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле паведамленьня Радыё Свабода, 24 ліпеня ў Кастрычніцкі раённым судзе завяршыўся працэс над апошнім зь віцебскіх сяброў АГП, што былі затрыманыя 16 ліпеня ў часе правядзеньня акцыі “Хочам ведаць праўду”. Акцыя была прысьвечаная зьніклым беларускім грамадзянам, і праходзіла ў цэнтры Віцебску без дазволу гарадзкіх уладаў.
Падсудны Ўладзімер Семенчукоў трымаў тады партрэт Зьмітра Завадзкага ды быў затрыманы міліцыянтамі разам зь іншымі партыйцамі. Вынік судовага працэсу сталі для Ўладзімера Семенчукова цалкам нечаканымі: судзьдзя Таццяна Жураўкова спыніла ягоную справу ды замест усялякага пакараньня абмежавалася судовай заўвагаю.