viasna on patreon

Гомель: назіральнік з Германіі папракае місію АБСЕ ў няведанні выбарчага права

2012 2012-09-23T15:40:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abse.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі сочаць за выбарамі «незалежныя назіральнікі» з Германіі Франц Массер і Эдмунт Ленгфельдер. Франц Массер, былы шэф паліцыі (Гамбург) назірае за выбарамі ў РБ, а менавіта ў Гомелі аж з 2004 года. І за гэтыя гады ён ні разу не меў ніводнай заўвагі да выбарчага працэсу. Наадварот – толькі хваліў беларускія выбары. На мінулых выбарах назіральнік выказваўся, што «большасць немцаў марылі бы мець такія ж дэмакратычныя правы, якія ёсць у беларусаў».

На парламенцкія выбары-2012 Франц Массер зноў прыехаў у якасці «незалежнага назіральніка». Ён даў каментар дзяржаўнаму агенцтву БелТА, дзе папракнуў назіральнікаў місіі АБСЕ ў няведанні выбарчага права.

Грамадзянін Германіі сцвярджае, што «некаторыя назіральнікі АБСЕ не ведаюць асноўных прынцыпаў беларускага выбарчага права». Франц Массер даводзіць, што ён меў гутарку з назіральнікамі АБСЕ, і спытаўся ў іх – ці знаёмы яны з пяццю асноўнымі прынцыпамі мясцовага выбарчага права? І нібыта «яны (назіральнікі АБСЕ) нават не мелі паняцця аб тым, што ў Беларусі існуе ўсеагульнае выбарчае права». «Як яны могуць рабіць высновы, калі не ведаюць выбарчае права?», - здзіўляецца «незалежны назіральнік».

Дарэчы, Франц Массер не толькі дзеля выбараў ездзіць у Гомельскую вобласць. Ён тут мае розныя гуманітарныя праекты і займаецца пошукам магілаў пахаваных нямецкіх салдатаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства