viasna on patreon

Кіраўнік Магілёва толькі ўсміхнуўся на скаргі назіральніка

2012 2012-09-23T13:05:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baradauka_stanislau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка

Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка

Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка падчас наведвання выбарчага ўчастака №33 Магілёўскай-Прамысловай акругі №87 каля 10 хвілінаў паразмаўляў з назіральнікамі.

Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Віктар Болдзін кажа, што падчас размовы ён паведаміў старшыні гарвыканкаму, што назіральнікі не могуць назіраць за скрынямі для галасавання, бо яны знаходзяцца за кабінамі для галасавання.

“Акрамя таго, я распавёў яму пра тое, што назіральнікам не даюць звестак і з гэтай нагоды ў камісію ўжо была пададзена скарга, што першапачаткова мне адмаўлялі ў акрэдытацыі”, - дадае Віктар Болдзін.

Па словах назіральніка, на ўсе ягоныя скаргі Станіслаў Барадаўка толькі паціснуў плячыма, усміхнуўся і пайшоў з участка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства