viasna on patreon

У Пінску запусцілі “інфармацыйную хвалю” за ўдзел у галасаванні

2012 2012-09-21T15:07:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/program-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора ў Пінску адбыўся адзіны дзень інфармавання з тэматыкай “Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь. Айчынны і сусветны вопыт”. У межах яго прапагандысцкія групы Брэсцкага аблвыканкам наведалі буйныя прадпрыемствы ААТ “Палессе” і ААТ “Кавліцмаш”, а агітатары з гарвыканкама -- Палескі дзяржуніверсітэт, сярэднія школы №3 і №14, ААТ “Пінагрузсервіс” і праектна-канструктарскую майстэрню МАРС.

Варта адзначыць, што газета “Пінскі веснік” толькі ў сённяшнім нумары паведаміла выбаршчыкам аб зняццці кандыдата ад Партыі БНФ Аляксандара Рамановіча, які балатаваўся па Пінскай гарадской выбарчай акрузе № 14 і які яшчэ ў панядзелак, 17 верасня, зняў сваю кандыдатуру з выбараў. Пры гэтым папярэдні нумар выдання выходзіў у сераду 18 верасня.

Першая паласа пятнічнага выпуска №76 “Пінскага весніка” збольшага прысвечана выбарчай кампаніі, тут ёсць і зварот старшыні Пінскага гарвыканкама Аляксандра Гордзіча да гараджан выканкаць свой грамадзянскі абавязак і прыняць удзел у выбарах, таму што “сярод пінскіх кандыдатаў ёсць адказныя грамадзяне, якія заслужылі давер выбаршчыкаў сваёй дабрасумленнай працай, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і высокім прафесіяналізмам”.

Яшчэ на першай паласе “Пінскага весніка” размешчаны матар’ял аб узорным датэрміновым галасаванні навучэнцаў Дзяржаўнага медкаледжу, якія, як заўсёды, актыўныя ў працэсе датэрміновага волевыяўлення таму, што “наперадзе выходныя і паездкі да бацькоў”. Матэрыялы аб галасаванні навучэнцаў гэтай пінскай навучальнай установы зрабілі і мясцовыя тэлеканалы.

Яшчэ сёння ў 19.00 пінчукам на тэлеканале “Пінск” пакажуць праграму “Падрабязнасці”, асноўная тэма якой – выбары у ПП НС. Гэтая ж праграма будзе паўторана і ў 22.30.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства