viasna on patreon

Аўстралійскага тэлежурналіста затрымалі ў аэрапорце «Мінск-2»

2012 2012-09-21T14:37:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhurnalisty_cisk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст збіраўся выехаць з краіны. Паводле папярэдніх звестак (на 14.20), у яго забіраюць апаратуру і носьбіты інфармацыі.

Амас Робертс – прадстаўнік аўстралійскага тэлеканала SBS, які меў афіцыйнцю акрэдытацыю пры беларускім МЗС і працаваў тут на працягу тыдня.

Пра інцыдэнт паведамілі прэс-службе ГА “БАЖ” беларускія калегі затрыманага, з якім ён скантактаваўся.

Па іх звестках, праблемы з выездам узніклі ў журналіста на мытні. У яго з сабой тэлекамера, камп'ютар, карткі памяці і іншыя носьбіты інфармацыі.

Ва ўпраўленні аэрапорту па пытаннях уезду замежных грамадзян ГА "БАЖ" адказалі, што інфармацыяй не валодаюць, і накіравалі ў памежныя службы.

Абставіны высвятляюцца, працяг будзе. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства