Маладафронтаўца Зміцера Крэмянецкага пакаралі арыштам
Актывіст “Маладога Фронту” Зміцер Крэмянецкі быў затрыманы 20 верасьня прыкладна ў 15 гадзін дня ў Менску. Яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Магчыма, на тактывіста будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
Намесьніца старшыні “Маладога Фронту” Наста Палажанка паведаміла праз
СМІ, што распавяла, што на працягу дня на тэлефон Міколы
Дземідзенкі сталі паступаць паведамленьні з нумара маладафронтаўца Зміцера
Крэмянецкага, у якіх прапаноўвалася сустрэцца ў мэтро.
Пазьней высьветлілася, што Крэмянецкі такіх паведамленьняў
не адсылаў. Яго затрымала міліцыя, і з 15 гадзіны
ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.
21 верасьня суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Валеры Есьман асудзіў актывіста адразу па 2 артытулах: 23.4 КаАП (супраціў органам правапарадку) і 17.3 КаАП ( распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы) і пакраў арыштам на 5 сутак.