Хоцімск: Агітацыйныя матэрыялы кандыдата знікаюць з выбарчых участкаў
Валерый Каранкевіч, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 сцвярджае, што яго агітацыйныя матэрыялы зніклі з шэрагу ўчасткаў у Хоцімскім раёне.
“19 верасня мы ладзілі агітацыйныя пікеты ў аграгарадках Бярозкі і Забялышына Хоцімскага раёна, - кажа Валерый Каранкевіч. – Пасля гэтага мы праехалі па пяці выбарчых участках у Хоцімскім раёне, і ні на адным не аказалася маіх агітацыйных матэрыялаў. Самае сумнае тое, што напярэдадні датэрміновага галасавання ўсе гэтыя агітацыйныя матэрыялы на выбарчыя ўчасткі былі завезены і развешаны маімі даверанымі асобамі. Не ведаю, але зараз я схіляюся да думкі, што гэтыя выбары сапраўды патрэбна ігнараваць, як гэта вырашыла Партыя БНФ, сябрам якой я з’яўляюся”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”