Уладзімір Целяпун, актывіст з Мазыра, накіраваў скаргу ў пракратуру ў звязку з нематываваным скасаванні ягонай рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты
Акруговая выбарчая камісія Палескай выбарчай акругі № 43 адмовіла Ул. Целяпуну ў рэгістрацыі кандыадта у дэпутаты. Сваё рашэнне камісія матэвавала арт. 47 ВК РБ – “выпуск і распаўсюд паведамленняў і матэрыялаў, распальваючых сацыяльную варожасць.” Аднак на падставе якіх фактаў выбарчая камісія кіруецца гэтым артыкулам адносна Ул. Целяпуна у Рашэнні не пазначана. “Вусна мне таксама нічога не патлумачылі і пратакол паседжання мне не выдалі. Акрамя таго, на паседжанні акруговай камісіі сябры яе сябры мне не прадставіліся і ігнаравалі маен пытанні, - гаворыць Ул. Целяпун. Ён таксама зазначыў, што сябраў камісіі было менш чым дзве таціны ад поўнага складу, што з’яўляецца парушэннем ч. 4, арт. 47 Выбарчага заканадаўства.
Целяпун патрабуе высветліць законнасць рашэння акруговай каімісіі адносна касавання яго рэгістрацыі.