viasna on patreon

Дзяржаўныя газеты дружна крытыкуюць апазіцыйнага кандыдата

2012 2012-09-17T18:37:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lazarenkau-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Лазарэнкаў

Валянцін Лазарэнкаў

У апошніх нумарах газет Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў змешчаны артыкулы Арсенія Восенява (“Гавары ды не загаворвайся”, газета “Маяк”за 15 верасня) і Рыгора Лукоўскага (“А што на справе?”, газета “Івацэвіцкі веснік” за 14 верасня) з крытыкай кандыдата Валянціна Лазарэнкава: маўляў, ён беспрацоўны папуліст і дэмагог. Напрыклад, Лазарэнкаў пячэцца пра дом № 2 па вул. Гагарына ў Белаазёрску, дзе яшчэ ў 2009 годзе людзі атрымалі папярэджанні не выходзіць на балконы. Дык, як сцвярджае Восеняў, да 2015 года ўсё зробяць і без турбот Лазарэнкава.  Сп. Лукоўскі таксама парыруе Лазарэнкаву на яго крытыку ўлады. Восеняў параіў Лазарэнкаву лепей, чым гаварыць праўду, падзяліцца замежнымі грантамі. У “Маяку” дадаюцца яшчэ здымкі, прозвішчы   і выказванні выбаршчыкаў, якія раяць, якіх кандыдатаў трэба выбіраць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства