viasna on patreon

Орша: арганізатары тэледэбатаў не змаглі разабрацца з нарэзкай акругаў

2012 2012-09-16T10:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апісання межаў выбарчых акругаў, выкладзеныя ў пастанове Цэнтрвыбаркама № 19 ад 19 чэрвеня 2012 г., выкананы настолькі заблытана, што ў іх не змаглі разабрацца нават арганізатары тэлевізійных дэбатаў паміж кандыдатамі.

Работнікі студыі Віцебскага абласнога тэлебачання непасрэдна перад паказам тэледэбатаў выпускаюць у эфір кароткую інфармацыю аб выбарчай акрузе. Шматлікія тэлегледачы былі здзіўлены, калі ўбачылі, што перад паказам запісу дэбатаў па Аршанскай гарадской акрузе № 26 у эфіры паўстала карцінка з фатаграфіяй не 26-ай, а суседняй Аршанскай Дняпроўскай акругі № 27.

Па словах кандыдата ў дэпутаты па 26-ай акрузе Мікалая Петрушэнкі, калі ўжо тыя, хто па абавязку службы абавязаны разбірацца ў дакументах ЦВК, не змаглі гэтага зрабіць, чаго застаецца чакаць ад выбаршчыкаў?

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства